Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская — да гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі «Шэсць гадоў таму мне было вельмі цяжка знайсці словы пасля забойства Рамана. І сёння гэта ўсё гэтак жа цяжка. Нават сама думка пра тое, што чалавек можа выйсці ў свой двор і быць там забітым, дагэтуль не ўкладаецца ў галаве. За гэтыя шэсць гадоў не адбылося таго, што павінна было адбыцца з самага пачатку: сумленнага і празрыстага расследавання. Крымінальную справу прыпынілі яшчэ ў 2021 годзе, а вінаватыя дагэтуль не панеслі адказнасці. Пры гэтым у журналісцкіх расследаваннях даўно названыя імёны людзей, чыю датычнасць да злачынства трэба праверыць. Рамана забілі, а потым зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Але адчуванне гэтай страшнай несправядлівасці нікуды не знікла. Мы памятаем Рамана. Яго твар і словы: «Я выходжу». Памятаем, што з ім зрабілі, і як цяжка яго родным. І памятаем, колькі пытанняў усё яшчэ чакаюць адказаў. Мы будзем дамагацца сапраўднага расследавання і адказнасці для ўсіх, хто мае дачыненне да яго смерці. Бо, нягледзячы на час, які мінуў, нам па-ранейшаму патрэбная справядлівасць. Шэсць гадоў маўчання не сціраюць ні злачынства, ні адказнасці за яго».

Views over time

05001K1.5K12 Nov 07:4612 Nov 15:441.5K12 Nov 07:46: 0 views12 Nov 11:47: 1,150 views12 Nov 13:51: 1,370 views12 Nov 15:44: 1,520 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 07:460
12 Nov 2026, 11:471.1K
12 Nov 2026, 13:511.4K
12 Nov 2026, 15:441.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.