8 актуальных збораў для беларусаў, да якіх вы можаце далучыцца Дапамога пасля вызвалення з турмы, падтрымка сем’яў палітвязняў, юрыдычныя кансультацыі і калядныя падарункі для дзяцей — сабралі восем ініцыятываў, якім цяпер асабліва патрэбная падтрымка. 1. Шэлтары для былых палітвязняў у Вільні. Фонд «Краіна для жыцця» збірае 10 000 € на самае неабходнае для шэлтараў. 2. «Ялінка-2026» для беларускіх дзяцей. Музей Вольнай Беларусі рыхтуе свята для каля 50 дзяцей. Патрэбныя сродкі на падарункі. 3. Ініцыятыва «Вольныя». Падтрымка дзейнасці ініцыятывы, якая дапамагае былым палітвязням. 4. Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Збор на захаванне юрыдычнай дапамогі беларусам і адукацыйных праграм для дзяцей. 5. «Сябар сям’і» палітвязня. Фінансавая падтрымка сем’яў палітвязняў. 6. «Дапамога мігранту». Кансультацыі па легалізацыі для беларусаў у Літве. 7. «Псіхолаг побач». Псіхалагічная дапамога беларусам. 8. «Юрыст на сувязі». Прававая дапамога беларусам у складаных сітуацыях. Важна: не рабіце данаты з беларускіх картак або з тэрыторыі Беларусі. Беражыце сябе. Святлана Ціханоўская: «Я часта думаю пра тое, колькі ўсяго мы ўжо зрабілі адно для аднаго. І колькі з гэтага засталося па-за навінамі. Проста нехта ў патрэбны момант не прайшоў міма. Мне хочацца, каб мы захавалі гэтую звычку — заўважаць чужую бяду і адгукацца».