Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 52.6 ❤ 👍 👏

Правы беларусаў у Літве, прызнанне пасведчанняў кіроўцы і новыя сумесныя ініцыятывы — сустрэча з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы Русланасам Баранавасам. Асноўныя тэмы сустрэчы: — Пасведчанні кіроўцы: пошук рашэнняў для прызнання і абмену беларускіх пасведчанняў на еўрапейскія. — Падтрымка сем’яў: фінансавая дапамога беларусам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. — Новыя ініцыятывы: запуск Школы парламентарызму, экспертныя сустрэчы з дэпутатамі Сейма і ўдзел беларусаў у мясцовых выбарчых кампаніях у Літве. — Міжнароднае супрацоўніцтва: сумесная праца ў ПАРЕ і ПА АБСЕ, планы на час старшынства Літвы ў Радзе ЕС у 2027 годзе. Таксама падвялі вынікі 2026 года. Сярод галоўных дасягненняў — захаванне важных правоў беларусаў у Літве, падтрымка палітвязняў літоўскімі парламентарыямі і прасоўванне беларускіх ініцыятываў на міжнародным узроўні. Бакі дамовіліся працягнуць працу над практычнымі рашэннямі, якія дапамогуць беларусам у Літве, і развіваць сумесныя парламенцкія ініцыятывы. «Мы вельмі цэнім, што падтрымка беларусаў застаецца важнай тэмай для літоўскага парламента. У наступным годзе мы хочам пашырыць нашае супрацоўніцтва, асабліва на еўрапейскім узроўні. Старшынства Літвы ў Радзе ЕС адкрывае для гэтага новыя магчымасці, і важна імі скарыстацца», — адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Views over time

01K2K11 Nov 11:4212 Nov 14:361.9K11 Nov 11:42: 0 views11 Nov 17:04: 1,250 views11 Nov 17:47: 1,330 views12 Nov 11:47: 1,880 views12 Nov 14:36: 1,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Nov 2026, 11:420
11 Nov 2026, 17:041.2K
11 Nov 2026, 17:471.3K
12 Nov 2026, 11:471.9K
12 Nov 2026, 14:361.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.