Палітвязні, бяспека і падтрымка беларусаў — візіт Святланы Ціханоўскай у Берлін 9 лістапада Святлана Ціханоўская наведала Берлін, дзе правяла сустрэчы з нямецкімі палітыкамі, узяла ўдзел у міжнародных мерапрыемствах і сустрэлася з беларускай супольнасцю Германіі. Галоўнае за дзень: — Сустрэча ў Бундэстагу. З кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Кнутам Абрахамам абмеркавалі новую рэзалюцыю па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, парламенцкае супрацоўніцтва і праблемы беларусаў у Германіі. — Перамовы ў МЗС Германіі. На сустрэчы з дзяржсакратаром Гезам фон Гайрам абмеркавалі захаванне ціску, стратэгію на ўзроўні Еўрасаюза, рэгіянальную бяспеку, дапамогу былым палітвязням і праблемы беларусаў з дакументамі і легалізацыяй. Святлана таксама прапанавала прызначыць спецыяльнага пасланніка Германіі па Беларусі. — Жаночы саміт свабоды і бяспекі. Святлана выступіла падчас заключнай дыскусіі разам са старшынёй Бундэстага Юліяй Клёкнер, старшынёй Нацыянальнага сходу Францыі Яэль Браўн-Півэ і праваабаронцай Масіх Алінеджад. Яна распавяла пра ролю беларусак у пратэстах 2020 года і заклікала падтрымліваць жанчын, якія працягваюць змагацца за свабоду. — Сустрэча з беларусамі Берліна. Святлана пагутарыла з беларускай супольнасцю пра жыццё ў Германіі і актуальныя праблемы і пачула прапановы беларусаў. Мерапрыемства аргазавалі RAZAM і Libereco. Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытым круглым стале пра транснацыянальныя рэпрэсіі, арганізаваным праваабарончай арганізацыяй Freedom House і Нямецкім фондам Маршала, і падпісала паштоўкі палітзняволеным у межах ініцыятывы Libereco.
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
16.8%2.8K avg views
Posting
3.0/day
last 12 hours ago
Reactions per 1K views
52.6
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 10 Nov 2026, 12:58 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 2.2K |
| 12 Nov 2026, 13:14 | 2.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.