Зніжка для ўдзельнікаў вайны - ганьба для Беларусі! Санаторый «Ружанскі» ў Брэсцкай вобласці абвясціў зніжкі да 20% для «ветэранаў СВА» і ўдзельнікаў баявых дзеянняў расійскай арміі, якія дзейнічаюць з 9 лістапада да канца года. Гэтае месца сярод хвойнага лесу ля возера Паперня, побач са спадчынай Сапегаў і сядзібай Касцюшкі, заўсёды было сімвалам цішыні, гісторыі і беларускай гасціннасці. Цяпер яго імя звязваюць з ушанаваннем тых, хто ваюе на чужой зямлі. Для многіх беларусаў гэта непрымальна. Наша краіна не павінна ператвараць удзел у чужой вайне ў нагоду для льгот і заахвочванняў. Мы памятаем, што такое вайна, і ведаем яе цану. Кожнае падобнае «запрашэнне» кладзецца плямай на рэпутацыю Беларусі і малюе нас у вачах свету саўдзельнікамі. Беларуская зямля павінна дарыць спакой і гаенне для пацярпелых , а не быць вітрынай чужой вайны аккупантаў .