🚨Генштаб Польшчы папярэдзіў: пратэсты могуць стаць часткай варожай аперацыі. Генеральны штаб Войска Польскага звярнуў увагу на так званы астротурфінг — маніпуляцыю, калі арганізаваная акцыя стварае ўражанне спантаннай народнай ініцыятывы. Паводле вайскоўцаў, варожыя структуры могуць выкарыстоўваць троляў, ботаў і скаардынаваныя публікацыі ў сацыяльных сетках, каб распальваць грамадскія канфлікты, правакаваць беспарадкі і падрываць давер да дзяржаўных інстытутаў. Сярод трывожных прыкмет — раптоўныя масавыя заклікі да пратэстаў, аднолькавыя каментары, новыя падазроныя акаўнты і заклікі да гвалту. Пры гэтым гаворка ідзе пра папярэджанне аб магчымых маніпуляцыях, а не пра тое, што кожны пратэст з'яўляецца часткай варожай аперацыі.