🔥Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Башкартастане, якое вырабляе кампаненты для ваеннай броні Украінскія беспілотнікі атакавалі «Башкірскую содавую кампанію» ў Сцерлітамаку — адзін з найбуйнейшых хімічных комплексаў Расіі. Відавочцы паведамляюць пра клубы дыму ў раёне прадпрыемства. ААТ «Башкірская содавая кампанія» ўваходзіць у холдынг «Расхім» і, акрамя соды, выпускае прадукцыю для расійскага ВПК. У прыватнасці, гэта адзіны вытворца тэрафталоілхларыду ў Расіі — важнага кампанента для вырабу бронекамізэлек, шлемаў і сродкаў абароны ваеннай тэхнікі і авіяцыі. Прадпрыемства ВПК ўжо трапляла пад атаку 27 жніўня.