БЕЛАРУСЫ Ў УКРАІНЕ! ВАШЫ ПРАВЫ ПАРУШАНЫЯ? НЕ ЗАСТАВАЙЦЕСЯ СА СВАЁЙ ПРАБЛЕМАЙ САМ-НАСАМ! Калі вы сутыкнуліся з праблемамі з пашпартам, дакументамі на пражыванне, сацыяльнымі выплатамі, пенсіямі або іншымі прававымі пытаннямі і лічыце, што вашы правы парушаныя, — звяртайцеся па дапамогу і афіцыйна фіксуйце сваю сітуацыю! 📞 1678 — гарачая лінія Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца. Па гэтым кароткім нумары можна атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Офіса Амбудсмана. 🕘 Графік працы: 🔹 Панядзелак — чацвер: 09:00–18:00. 🔹 Пятніца: 09:00–16:45. 📞 Для званкоў з-за мяжы: +38 044 299 74 08. 📞 Для зваротаў з часова акупаваных тэрыторый: +38 093 406 80 17 (WhatsApp, Viber, Telegram). 📧 Электронная пошта: hotline@ombudsman.gov.ua 🌐 Афіцыйны сайт: https://ombudsman.gov.ua/ ❗ ЧАМУ ВАЖНА ЗВЯРТАЦЦА АФІЦЫЙНА? Калі чалавек сутыкаецца з праблемай, але не падае афіцыйнага звароту, ягоная сітуацыя можа застацца незаўважанай для дзяржаўных органаў. Без зафіксаваных зваротаў складана вызначыць сапраўдны маштаб праблем, выявіць іх сістэмны характар і дамагацца комплексных рашэнняў. Кожны афіцыйны зварот мае значэнне! Ён дазваляе дакументальна зафіксаваць канкрэтную сітуацыю і стварае падставу для яе разгляду. ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ НАМ ПРА СВАЮ СІТУАЦЫЮ! Калі вы ўжо звярнуліся да Амбудсмана, дашліце нам: 🔹 копію свайго звароту; 🔹 пацвярджэнне яго адпраўлення або рэгістрацыйны нумар. 📧 Наша электронная пошта: belaruscentr@gmail.com Гэта неабходна, каб мы маглі адсочваць ход разгляду вашай сітуацыі, збіраць інфармацыю пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ва Украіне, і прадстаўляць інтарэсы беларускай супольнасці ў зносінах з дзяржаўнымі органамі. Чым больш канкрэтных выпадкаў будзе афіцыйна зафіксавана, тым лягчэй выявіць сістэмныя праблемы, абгрунтаваць неабходнасць зменаў і дамагацца рашэнняў. Калі вы не ведаеце, як правільна аформіць зварот, напішыце нам. Мы пастараемся падказаць магчымы парадак дзеянняў. Беларусы ва Украіне не павінны заставацца сам-насам са сваімі праблемамі! ЗВЯРТАЙЦЕСЯ. ФІКСУЙЦЕ. ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ НАМ. РАЗАМ ДАМАГАЙМАСЯ РАШЭННЯЎ!
The Бульба
Subscribers
1.8K
+0 24h
Reach per post (ERR)
18.1%317 avg views
Posting
6.2/day
last 3 hours ago
Reactions per 1K views
8.6
🤬 ❤ 👍
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 28 Oct 2026, 18:32 | 0 |
| 13 Nov 2026, 16:02 | 256 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.