Хакерская групоўка FrostyNeighbor звязаная з Беларуссю атакавала ўкраінскае прадпрыемства Звязаная з Беларуссю хакерская групоўка FrostyNeighbor у канцы мая 2026 года правяла дэструктыўную кібератаку на ўкраінскае прадпрыемства, якое мае значэнне для транспартнага сектара краіны. Паводле справаздачы кампаніі ESET за красавік–верасень 2026 года, гэта першы задакументаваны выпадак дэструктыўнай кібератакі з боку групоўкі, звязанай з Беларуссю. FrostyNeighbor таксама вядомая пад назвамі UNC1151, PUSHCHA, Storm-0257 і TA445, а падчас атакі выкарыстоўвала Chisel, UltraVNC, Cobalt Strike і шкоднасны скрыпт для знішчэння даных, распаўсюджаны праз групавыя палітыкі Windows. Паводле ацэнкі ESET, пацярпелае прадпрыемства адыгрывае важную ролю ў транспартным сектары Украіны і можа мець значэнне для яе ваенных намаганняў. Аналітыкі адзначаюць, што звязаныя з Беларуссю хакерскія групоўкі становяцца больш агрэсіўнымі, а выбар мэтаў усё часцей адпавядае разведвальным прыярытэтам Расіі. ESET таксама прагназуе ўзмацненне супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх спецслужбаў у кіберпрасторы — ад выкарыстання агульных інструментаў і інфраструктуры да выканання задач у інтарэсах аднаго боку і непасрэднага аператыўнага ўзаемадзеяння.