😱Міліцэйскія скандалы ў Беларусі , што хаваюць пагоны? Злітыя размовы раскрываюць гісторыі пра гвалт, службовыя парушэнні і спробы кіраўніцтва замяць скандалы ў міліцыі. У Маладзечне майор міліцыі апынуўся ў бальніцы пасля ўдару нажом падчас сваркі з раней судзімай жанчынай. У Гомелі справу пра інтымную сувязь канваіра з 15-гадовай школьніцай, паводле матэрыялу, спрабавалі вырашыць праз звальненне супрацоўніка. Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў звязвае праблемы з кадравым голадам пасля чыстак 2020 года. Пры гэтым звесткі пра правапарушэнні сярод супрацоўнікаў МУС засакрэцілі яшчэ ў 2018 годзе. 📹 Падрабязнасці — у відэа на YouTube: https://youtu.be/30MQBzdKJHM?is=-MI07C9EUTMGonBz