📦 «Белпошта» зноў спыняе адпраўку тавараў у ЗША. З 22 кастрычніка не прымаюцца ні звычайныя пасылкі, ні экспрэс-адпраўленні. Прычына — спыненне працы сэрвісу Zonos Prepay, неабходнага для афармлення мытных пошлін. Міжнародныя адпраўленні аднавілі толькі 1 ліпеня, але праз некалькі месяцаў праблемы вярнуліся. Звычайныя людзі і прадпрымальнікі зноў губляюць магчымасць адпраўляць тавары за акіян.