Яшчэ адна машына дапамогі даехала да Кіева ❤️ З Варшавы ў Кіеў прыбыла вялікая партыя гуманітарнай дапамогі. Прадукты і ўсё неабходнае дапамогуць нам падрыхтаваць запасы на зіму для «Дома Бабулі» Асобна хочам падзякаваць камандзе INeedHelpBY за гэтую падтрымку і клопат, а таксама нашым валанцёрам, якія дапамагалі збіраць, грузіць і дастаўляць усё гэта ва Украіну. Наперадзе зіма, і мы стараемся загадзя паклапаціцца пра людзей, якім яна можа дацца асабліва цяжка. Вельмі добра ведаць, што ў гэтай справе ў нас ёсць сябры, на якіх можна разлічваць. 🤍❤️🤍 Дзякуй усім, хто далучаецца да дапамогі. Разам мы можам зрабіць значна больш!