Сёння кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» сустрэўся з галоўным рабінам Украіны Мошэ Рэувэнам Асманам у Цэнтральнай сінагозе Кіева — сінагозе Бродскага. Абмеркавалі гісторыю і культуру нашых народаў, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама тое, што аб’ядноўвае беларусаў і габрэяў. Распавёў пра дзейнасць БФ «Вільна Білорусь» і Грамадскай суполкі «Беларуская супольнасць Украіны», нашу працу па захаванні беларускай спадчыны і ўшанаванні памяці герояў, а таксама пра праблемы беларусаў ва Украіне. Падчас сустрэчы перадаў рабіну нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі. Асабліва ўдзячны за падтрымку і благаслаўленне нашай дзейнасці. Перакананы, што ўзаемная павага, салідарнасць і супрацоўніцтва дапамагаюць захоўваць спадчыну нашых народаў і будаваць агульную будучыню. Дзякуй за цёплы прыём і шчырую размову! Жыве Беларусь! Слава Украіне!