The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Volny Belarus

❗️46 краін і ЕС асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі ў ААН Еўрапейскі саюз і 46 дзяржаў выступілі з сумеснай заявай на дэбатах Першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, асудзіўшы працяг ваеннай падтрымкі Расіі з боку Беларусі. Сярод саюзнікаў Крамля ў дакуменце таксама названыя Іран і Паўночная Карэя. Падпісанты асудзілі расійскія ўдары па ўкраінскіх гарадах і энергетычнай інфраструктуры, якія прыводзяць да гібелі мірных жыхароў і пагаршаюць энергетычную бяспеку напярэдадні зімы. Яны заклікалі Маскву да поўнага і безумоўнага спынення агню, а таксама вываду ўсіх расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі з міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Тым часам прадстаўнікі Мінска на міжнародных пляцоўках працягваюць ускладаць адказнасць за вайну на Захад і Украіну. Аднак факты ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі застаюцца: у 2022 годзе тэрыторыя краіны выкарыстоўвалася для нападу на Украіну, а беларускія прадпрыемствы працягваюць супрацоўнічаць з расійскім ваенна-прамысловым комплексам.

Views over time

010020030013 Oct 10:1913 Nov 16:0223813 Oct 10:19: 0 views13 Nov 16:02: 238 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 10:190
13 Nov 2026, 16:02238

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.