💥Заява экс-кіраўніка польскай выведкі: 2020 год у Беларусі як спланаваная спецаперацыя Расіі Заява былога кіраўніка Агенцтва выведкі Польшчы Пятра Краўчыка пра тое, што падзеі 2020 года ў Беларусі маглі быць спланаваныя і правакаваныя Масквой, выклікала моцны рэзананс сярод аналітыкаў. На яго думку, Крэмль ад пачатку ставіў не на перамогу канкрэтнага кандыдата, а на крывавы сцэнар разгону пратэстаў, каб пралітая кроў стала непрабівальным мурам паміж Мінскам і Захадам. Выкарыстоўваючы свае агентурныя рычагі ў беларускіх сілавых структурах, расійскія спецслужбы фактычна пазбавілі суседнюю краіну замежнапалітычнага манеўру, цалкам прывязаўшы яе да сваёй эканомікі і ваеннай арбіты. Вось як жорсткі геапалітычны разлік Крамля, для якога страта Беларуссю суверэнітэту і прасторы для дыялогу з суседзямі стала галоўным выйгрышам у крызісе 2020 года. Поўнае інтэрв'ю глядзіце на YouTube-канале: https://youtu.be/79ufq9rOFjE