🇱🇻 У Латвіі затрымалі мужа і жонку, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць расійскага ГРУ. Паводле VDD, грамадзяне Латвіі збіралі інфармацыю пра абаронную сістэму краіны, дзейнасць саюзнікаў па NATO і дапамогу Украіне. Асобна яны цікавіліся авіябазай Узброеных сіл Латвіі, радыёлакацыйнымі сістэмамі і перамяшчэннем ваеннай авіяцыі. Адзін з падазраваных, як сцвярджаецца, паводле задання ГРУ праводзіў выведку ваеннай базы ў Адажы і фатаграфаваў яе з паветра з невялікага прыватнага самалёта. Следства таксама правярае магчымую падрыхтоўку да падтрымкі разведвальна-дыверсійных груп на тэрыторыі Латвіі; абодва затрыманыя ўзятыя пад варту.