The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

🇺🇦🤍❤️🤍🇵🇱🇱🇹 1 кастрычніка, у Дзень абаронцаў і абаронніц Украіны, у Львове адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы «З Украінай у сэрцы». Выстава прысвечана памяці беларускіх, польскіх і літоўскіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Праект пачынаўся як выстава пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі за Украіну. За некалькі гадоў яе ўжо ўбачылі жыхары 29 гарадоў Украіны і Еўропы. Сёння праект выходзіць на новы міжнародны ўзровень, аб’ядноўваючы гісторыі герояў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Гэта не толькі выстава. Гэта напамін пра тое, што нашы народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду. Больш за пяцьсот гадоў таму мы разам перамагалі пад Воршай. Сёння мы зноў стаім плячо ў плячо перад агульнай пагрозай. 📅 1 кастрычніка 2026 года 🕘 09:00 📍 Хол першага корпуса Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка» (вул. Старосольскіх, 2/4, Львоў) Вечная памяць героям!

Views over time

010020030030 Sep 21:4613 Nov 16:0224930 Sep 21:46: 0 views13 Nov 16:02: 249 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Sep 2026, 21:460
13 Nov 2026, 16:02249

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.