Трамп мяняе Канаду на Беларусь дзеля выгаднай угоды? Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйной угодай па закупцы беларускіх калійных угнаенняў па цане, ніжэйшай за канадскую. Аднак Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусі няма свабодных аб’ёмаў калію для паставак на Захад. Паводле яго слоў, усе даступныя аб’ёмы ўжо закантрактаваныя, а гандлёвыя патокі пераарыентаваныя на Усход. Супярэчлівыя заявы, цікава , а ці стане беларускі калій новым пунктам збліжэння Мінска і Вашынгтона?