The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

Крыху рэфлексіі наконт «Форуму Астрожскіх» у Кіеве. У Кіеў прыязджаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і эксперты з еўрапейскіх сталіц у межах грантавага праекта. Праводзяць сустрэчы, робяць фота на фоне Кіева, выступаюць з гучнымі заявамі пра беларусаў ва Украіне. І часам складаецца ўражанне, што яны сапраўды лічаць сябе нейкімі місіянерамі, якія прыехалі навучыць беларускую супольнасць ва Украіне, як ёй жыць і што рабіць. Але ёсць адна важная рэч, пра якую, здаецца, забываюцца. Беларусы ва Украіне ўжо даўно сталі суб’ектам, а не аб’ектам для грантавых праектаў. Таму крыху дзіўна выглядае, калі прыезд у Кіеў, некалькі сустрэч і фотаздымкаў потым прэзентуюцца як вялікая праца з беларускай супольнасцю ва Украіне. Усе разумеюць: гэтыя фота патрэбныя не толькі для Кіева. Яны таксама павінны паказаць тым, хто ў еўрапейскіх сталіцах ацэньвае грантавы праект, што «праца на месцах» адбываецца. Але ўзнікае простае пытанне: дзякуючы каму ўвогуле стала магчымым прыязджаць ва Украіну і праводзіць тут такія мерапрыемствы? Чаму за ўсе гэтыя гады так і не выстроены нармальны, сістэмны дыялог з тымі беларусамі, дзякуючы якім для многіх з гэтых «місіянераў» сёння ўвогуле стала магчымым працаваць ва Украіне? З тымі, хто з 2014 года ваюе за Украіну. З тымі, хто аддаў за яе сваё жыццё. З тымі, хто ўсе гэтыя гады дапамагае Украіне і беларусам ва Украіне. Чаму замест рэальнага дыялогу мы зноў бачым форумы, фотаздымкі і гучныя заявы пра тое, што трэба рабіць беларускай супольнасці? І, шчыра кажучы, узнікае пытанне, ці магчымы такі дыялог увогуле, калі людзі прыязджаюць ва Украіну фактычна як госці на некалькі дзён і не маюць за сабой рэсурсаў, паўнамоцтваў ці рэальных магчымасцяў нешта прапанаваць беларускай супольнасці ва Украіне. Бо дыялог — гэта не калі адзін бок прыязджае, выступае і расказвае, як усё павінна быць. Дыялог — гэта калі ёсць што прапанаваць, ёсць што абмеркаваць і ёсць гатоўнасць слухаць тых, хто працуе тут штодня. Беларусаў ва Украіне ўжо не трэба прадстаўляць праз прыгожыя фота з Кіева. Мы самі сябе прадстаўляем. І нам не патрэбныя місіянеры з еўрапейскіх сталіц, каб расказваць, хто мы, чым займаемся і што нам трэба.

Views over time

010020030040020 Sep 09:3713 Nov 16:0233520 Sep 09:37: 0 views13 Nov 16:02: 335 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Sep 2026, 09:370
13 Nov 2026, 16:02335

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.