Дзмітрый Ворона ў свой час узначальваў Дзяржаўную рэгістрацыйную службу Украіны. Цяпер ён прэтэндуе на мандат дэпутата Дзярждумы РФ ад акупаванай часткі Запарожскай вобласці. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Ворона далучыўся да фармавання расейскай акупацыйнай сістэмы на поўдні Украіны. Пазней яго прызначылі так званым «сенатарам», а затым ён стаў дэпутатам Дзярждумы, куды цяпер зноў хоча трапіць. Ва Украіне гэтая дзейнасць ужо атрымала судовую ацэнку: Ворону завочна прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Таму пытанне цяпер не ў прысудзе, а ў тым, калі ён будзе выкананы.