Мінабароны Расеі значна пашырае колькасьць ложкаў для параненых у Паўночна-Заходняй фэдэральнай акрузе Мінабароны Расеі плянуе да канца кастрычніка 2026 году атрымаць дадаткова ад 16 да 20 тысячаў ложкаў для параненых. Гэта пашырэньне адбудзецца за кошт частковага альбо поўнага перапрафіляваньня цывільных бальніц. Новыя меры закрануць Санкт-Пецярбург, Карэлію, Ленінградзкую, Ноўгарадзкую, Смаленскую й Маскоўскую вобласьці. Раней заяўленыя шэсьць новых ваенных шпіталяў ужо пабудаваны, але наяўных магутнасьцей усё адно не хапае. Памежныя з Украінай рэгіёны й Паўночны Каўказ ужо перапоўнены параненымі, таму ўлады выкарыстоўваюць рэгіёны з найбольш разьвітай мэдычнай інфраструктурай. Суразмоўцы адзначаюць, што выбар гэтых тэрыторый абумоўлены таксама зручнай лягістыкай для транспартыроўкі параненых. Акрамя таго, перанакіраваньне рэсурсаў на захад можа ўказваць на намеры дзяржавы адкрыць новы кірунак баявых дзеяньняў. Працэс перападрыхтоўкі бальніц пачнецца ўжо ў канцы верасьня. Пакуль незалежных пацьвярджэньняў маштабнага перапрафіляваньня стацыянараў у гэтых рэгіёнах няма. Уся інфармацыя пра лячэньне вайскоўцаў у Расеі застаецца засакрэчанай.
The Бульба
Subscribers
1.8K
+0 24h
Reach per post (ERR)
18.1%317 avg views
Posting
6.2/day
last 10 hours ago
Reactions per 1K views
8.7
🤬 ❤ 👍
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 15 Sep 2026, 18:20 | 0 |
| 13 Nov 2026, 16:02 | 335 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.