Фота туалета каштавала маладому спецыялісту працы Малады работнік Захадна-Дзвінскага міжраённага агратэхсэрвісу апублікаваў у Threads фота туалета на сваім прадпрыемстве. Пасля рэзанансу яго, як стала вядома, прымусілі выдаліць допіс і напісаць заяву на звальненне — нягледзячы на статус маладога спецыяліста. Сам допіс выдалены, але каментары пад ім засталіся.Раней на гэтым прадпрыемстве скончыў жыццё самагубствам намеснік дырэктара Міхаіл Багатко.Неўзабаве пасля гэтага быў звольнены дырэктар Сяргей Юхновец — дэпутат Віцебскага гарсавета.