Апошнім часам нам часта задаюць пытанне адносна нашага ўдзелу ў Форуме Астрожскіх. Адказ просты: мы не прымаем удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Калі не памыляемся, сёлета форум праходзіць ужо пяты раз. За гэты час мы так і не сталі партнёрамі арганізатараў, ды і станоўчага досведу супрацы паміж намі не склалася. Наколькі мы разумеем, гэта пляцоўка найперш для экспертаў, даследчыкаў і аналітыкаў. Мы да гэтага кола не належым. Мы не пішам даследаванняў пра беларусаў ва Украіне — мы жывём тут, працуем тут і штодня сутыкаемся з праблемамі беларускай супольнасці. Таму меркаванні беларускіх экспертаў з еўрапейскіх краін адносна падзей ва Украіне і становішча беларусаў ва Украіне мы, безумоўна, прачытаем у інтэрнэце, калі яны вырашаць падзяліцца сваёй каштоўнай экспертызай. А мы і далей будзем займацца тым, чым займаемся ўжо шмат гадоў: дапамагаць беларусам ва Украіне, абараняць іх правы, падтрымліваць беларускую культуру, мову і нашу супольнасць. Бо паміж даследаваннем праблемы і яе штодзённым вырашэннем ёсць істотная розніца.
The Бульба
Subscribers
1.8K
+0 24h
Reach per post (ERR)
18.1%317 avg views
Posting
6.3/day
last 3 hours ago
Reactions per 1K views
8.7
🤬 ❤ 👍
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 11 Sep 2026, 12:28 | 0 |
| 13 Nov 2026, 16:02 | 330 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.