Паводле паведамленняў праваабарончых крыніц, 47-гадовую жыхарку Мазыра Аксану Клепацкую прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яе судзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Верагодна, справа можа быць звязаная з перадачай інфармацыі пра ваенныя аб’екты і перамяшчэнні тэхнікі, якую публікаваў праект «Беларускі Гаюн». Папярэдне паведамляецца, што жанчыне маглі прызначыць абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. З-за закрытасці суда дакладныя абставіны справы і канчатковы прысуд пакуль высвятляюцца.