💩🎒 «Расія з вамі»: у Беларусі першакласнікам раздавалі заплечнікі з расійскай сімволікай. «Русскія дамы» Россотрудніцтва перадалі беларускім школьнікам 1500 заплечнікаў са школьнымі прыладамі. Падарункі атрымалі дзеці ў Мінску, Гродне, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Жлобіне, Мазыры, Рэчыцы і іншых гарадах. На заплечніках — беларускі чырвона-зялёны і расійскі трыкалор, а таксама Гагарын, ракета і касмічная тэматыка, а да кожнага быў прымацаваны брелок «Расія з вамі». Пад выглядам дапамогі дзецям з сацыяльна ўразлівых сем’яў расійская арганізацыя фактычна прасоўвае ў Беларусі расійскую сімволіку і наратыў «русского мира». «Русскія дамы» самі пазіцыянуюцца як інструмент «мяккай сілы» Расіі для распаўсюджвання яе культуры, мовы і ўплыву на чужыя краіны.