🗓 Ёсць у Менску і такая вулачка, а гісторыя - зусім не пра Шуфуцінскага 3 верасня на працягу пары год пасля 1945-га было нават выходным днём, бо - "Перамога над Японіяй". Хоць Японія капітулявала, здаецца, усё ж 2-га верасня. У кожным разе, на дату - паспяхова забыліся. 👉🏻Дарэчы, акурат на вайну з Японіяй з Беларусі мабілізоўвалі моладзь ужо ў 45-м годзе. З акупаваных тэрыторыяў. Юнакоў канца 1920-х гадоў нараджэння. Таму, была катэгорыя ветэранаў, якія не ваявалі з немцамі, затое паспелі - з японцамі.