The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Volny Belarus

‼️Не ў кустах справа: што насамрэч адбываецца ў беларускай вёсцы Азярцы Гісторыя з выдаленнем дрэва-куставай расліннасці ў в.Азярцы Глыбоцкага раёна ўсё больш выглядае не проста як спрэчка вакол некалькіх кустоў. За ёй — значна большая праблема: стан цэлага аграгарадка, які, паводле мясцовых жыхароў, ужо даўно патрабуе ўвагі, рамонту і нармальнага фінансавання. Жыхары Азярцоў распавядаюць пра Аляксандра Дайліденка як пра чалавека, якога яны ведаюць шмат гадоў. Са слоў мясцовых, ён заўсёды быў сумленным, ветлівым і спакойным чалавекам, не ствараў праблем навакольным і старанна сачыў за парадкам каля свайго дома. Для яго, як кажуць аднавяскоўцы, было важна, каб месца, дзе ён вырас і пражыў значную частку жыцця, выглядала ўтульна і дагледжана. Менавіта таму сённяшняя сітуацыя для многіх выглядае дзіўна. Дайліденок сцвярджае, што перад правядзеннем работ атрымаў дазвол сельсавета на прыбіранне кустоў каля абазначаных па плану ўчасткаў. Пасля скаргаў некаторых асоб пачалася праверка, а цяпер мужчына распавядае, што яго выклікаў участковы і што яму могуць пагражаць ужо крымінальнай справай і псіхічнай клінікай. Пры гэтым у апублікаваных дакументах Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў сапраўды гаворыцца пра выдаленне ім драўняна-кустарнікавай расліннасці. Аднак канчатковай высновы аб незаконнасці яго дзеянняў у гэтых дакументах пакуль няма. Разбіральніцтва працягваецца. Асобна Дайліденок звяртае ўвагу на тое, што ў матэрыялах, паводле яго слоў, з'явілася інфармацыя пра яго псіхічны стан. У адказ ён апублікаваў даведку з паліклінікі, дзе пазначана, што на дыспансерным назіранні ў спецыяліста ён не знаходзіцца. Гэтая частка гісторыі таксама патрабуе асобнай праверкі і афіцыйных тлумачэнняў. Але галоўнае пытанне для Азярцоў значна шырэйшае: чаму пра стан аграгарадка загаварылі толькі пасля таго, як адзін з яго жыхароў пачаў адкрыта ўздымаць гэтыя праблемы? Бо тое, на што ён звяртае ўвагу, бачаць не толькі ён. Мясцовыя жыхары распавядаюць пра занядбаныя тэрыторыі, дрэнныя дарогі і агульны заняпад інфраструктуры мясовай . Адзін з асноўных магазінаў у вёсцы знаходзіцца ў благім стане. Банкаўскае аддзяленне закрытае. Пошта працуе абмежавана. ФАП патрабуе рамонту.Школа-садок фактычна засталася адным з нешматлікіх важных аб'ектаў для дзяцей з навакольных вёсак. Ёсць і аварыйны вялікі Дом культуры-кіназал(канцэртны зал)-дыскатэка-спортзал, які калісьці мог стаць сапраўдным цэнтрам жыцця аграгарадка. Але будынак,паводле мясцовых жыхароў, своечасова не адрамантавалі: праз праблемы з дахам ён прыйшоў у заняпад. У выніку вялікае памяшканне плошчай больш за 500 квадратных метраў,куды раней хадзілі дзеці і моладзь, цяпер фактычна страчана для нармальнага выкарыстання. Побач —іншая спадчына заняпаду:разбураныя сельскагаспадарчыя аб'екты,гістарычныя аб'екты, майстэрні, тэхніка ў дрэнным стане,былая свінаферма і цялятнік,спіртзавод,руйнуюцца. Не лепшая сітуацыя і з дарогамі па вёсцы. Жыхары неаднаразова скардзіліся на дарогу да Азярцоў з боку Глыбокага.Па словах людзей, ямы месцамі вельмі вялікія. Машынам даводзіцца пераадольваць гэтыя ўчасткі з вялікай цяжкасцю. Працы ў аграгарадку няшмат, таму многія людзі вымушаныя ездзіць на працу ў Глыбокае і г.д.І калі іх асноўная дарога знаходзілася ў благім стане,гэта становілася не проста пытаннем камфорту, а штодзённай праблемай для людзей,якія хочуць працягваць жыць і працаваць тут. Таму справа, на наш погляд, зусім не толькі ў тым, хто і дзе прыбраў кусты. Калі ўлады сапраўды лічаць, што Дайліденок парушыў закон, гэта павінна быць даказана ў адпаведнасці з законам. Але адначасова нельга дапускаць, каб за дрэвамі і кустамі знікла сама праблема, пра якую чалавек спрабуе хоць трохі гаварыць . А міліцыі мясцовай і кіраўнікам ,не трэба з людзей рабіць дурняў, калі на самой справе шмат праблемаў запушчанных і нявырашаных.

Views over time

01002003003 Sep 09:5313 Nov 16:022973 Sep 09:53: 0 views13 Nov 16:02: 297 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 09:530
13 Nov 2026, 16:02297

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.