⚡️Грамадзянін Беларусі — сярод падазраваных у спробе дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыга Адзін з падазраваных у спробе атакі на аэрапорт Лейпцыга 4 жніўня аказаўся грамадзянінам Беларусі. Нямецкія выданні NDR, WDR і Süddeutsche Zeitung паведамляюць, што на месцы здарэння следчыя выявілі яго ДНК. Мужчына таксама можа мець расійскі пашпарт і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў краінах Балтыі. Следчым удалося аднавіць яго маршрут і высветліць, што ў Шэнгенскую зону ён трапіў па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у канцы красавіка ў італьянскім дыппрадстаўніцтве ў Мінску. Нямецкія праваахоўнікі таксама ўстанавілі асобу другога падазраванага — у яго расійскі і латвійскі пашпарты. Раней урад Германіі звязаў спробу дыверсіі з Расіяй.4 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга была здзейсненая спроба атакі на ўкраінскі грузавы Ан-124, у магчымай атацы маглі ўдзельнічаць некалькі беспілотнікаў, адзін з якіх са выбухоўкай знайшлі каля ўкраінскіх грузавых самалётаў, а другі, верагодна, урэзаўся ў самалёт DHL.