Сёння ва Украіне Дзень ведаў і пачатак новага навучальнага года. На жаль, для беларускай супольнасці ёсць сумная навіна: у гэтым годзе на курсы беларускай мовы ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі не было пададзена ніводнай заявы, таму набор не адбыўся. Фактычна гэта азначае, што сёння адзіным месцам ва Украіне, дзе сістэмна вывучаюць беларускую мову, застаюцца курсы беларускай мовы пры Доме Вольнай Беларусі ў Львове. Сумна ўсведамляць, што беларуская мова паступова знікае з адукацыйнай прасторы Украіны. Таму захаванне і развіццё роднай мовы сёння залежыць перадусім ад самой беларускай супольнасці.