У Дзень памяці абаронцаў Украіны накіравалі зварот у Офіс Прэзідэнта Украіны Звярнуліся з просьбай неадкладна вырашыць праблему легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў і іх сем’яў. Частка беларусаў, якія абаранялі Украіну, сёння не можа атрымаць прававы статус праз адсутнасць нацыянальнага пашпарта. Аднавіць яго ва Украіне немагчыма, а вяртанне ў Беларусь можа пагражаць пераследам і турмой. У звароце прывялі кейс добраахвотніка з пазыўным Адам, які чатыры гады ваяваў за Украіну. Яго зварот ужо знаходзіцца на разглядзе ў Дзмітрыя Лубінца. Тыя, хто абараняў Украіну, не павінны заставацца без прававой абароны.