У Хабараўску бясследна знік 43-гадовы вахтавік з Мазыра Раман Крупа. Некалькі дзён таму яму стала дрэнна, пасля звароту ў клініку мужчыну не шпіталізавалі. 18 жніўня ён зайшоў у рэдакцыю «Хабаровских вестей»: выглядаў разгубленым, прасіў вады і пытаўся пра пасольства Беларусі. Раман сказаў, што ў яго ўсё скралі, пасля чаго знік — у інтэрнат не вярнуўся, тэлефон адключаны. Сям'я звярнулася ў міліцыю, пошукі працягваюцца.