⚡️Уначы БПЛА ўдарылі па двух важных аб’ектах на тэрыторыі Расіі — заводзе імя Свердлова ў Дзяржынску і НПЗ у Уфе. Завод імя Свердлова — адно з ключавых прадпрыемстваў расійскага ВПК, якое вырабляе прамысловыя выбуховыя рэчывы, дэтанатары і прадукцыю для абароннай прамысловасці. У Уфе пацярпеў адзін з буйных нафтаперапрацоўчых аб’ектаў комплексу «Башнафта»; пасля атакі там узнік пажар, а пашкоджаная ўстаноўка знаходзілася на рамонце пасля папярэдняга ўдару. Такім чынам, пад ударам апынуліся адразу два прадпрыемствы, важныя для расійскага ваенна-прамысловага і паліўнага комплексаў. Паводле папярэдніх паведамленняў, атакі адбыліся на вялікай адлегласці ад Украіны — каля 770 км да Дзяржынска і больш за 1300 км да Уфы. А у Чэбаксарах гарыць падстанцыя каля атакаванага ВПК "Вінір"