The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ Палітзняволенага ўкраінца будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне" ў турме Супраць 33-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Украіны Паўла Кабарчука, асуджанага да 20 гадоў няволі, у магілёўскай турме № 4 узбудзілі новую крымінальную справу. Цяпер яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы". Справу Паўла будзе разглядаць суд Ленінскага раёна г. Магілёва. Палітвязню пагражае яшчэ да двух гадоў зняволення. Нагадаем, сына і бацьку з Украіны Паўла і Сяргея Кабарчукоў затрымалі ў лютым 2024 года. Тады ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым "контртэрарыстычнай аперацыі". Пазней КДБ адсправаздачыўся пра затрыманне "тэрарыстаў". На апублікаваных прапагандыстамі здымках Павел выглядаў збітым. Вядома, што ў СІЗА КДБ затрыманых даставіў верталёт. Пазней іх асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса як "дыверсантаў СБУ" да 20 гадоў няволі. Іх тэрміны мусяць скончыцца толькі ў 2043 годзе. У СІЗА 63-гадоваму Сяргею Кабарчуку дыягнаставалі анкалогію. Ён адбывае свой тэрмін у шклоўскай калоніі № 17. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120946 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

010020030019 Aug 10:1513 Nov 16:0227619 Aug 10:15: 0 views13 Nov 16:02: 276 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 10:150
13 Nov 2026, 16:02276

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.