💔Аляксандр Мілінкевіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе. Чалавек-эпоха, які ў 2006 годзе стаў аб’яднаным голасам беларускіх дэмакратычных сіл, лаўрэат прэміі імя Сахарава і палітык, які да апошніх дзён заставаўся адданым ідэі вольнай і еўрапейскай Беларусі. Усе, хто жадае аддаць шанаванне яго памкненням і працы, змогуць развітацца з палітыкам у Варшаве. Расклад цырымоніі развітання (22 жніўня): 10:00 — Пачатак развітання ў саборы святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8) 12:00 — Запакойная імша ў саборы 15:00 — Пахаванне на Ваенных могілках Павонзкі (Cmentarz Wojskowy na Powązkach, ul. Powązkowska 43/45) Шчырыя спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго яго шлях быў прыкладам годнасці ды стойкасці. 🕯Светлая і вечная памяць.