Крыху атмасферных фота кнігі «Ўалсарб» Хелены Пабяржынай 🕯 раман-прытча пра горад Браслаў і яго жыхароў 〽️ цвёрды пераплёт 〽️ кранальны сюжэт 〽️ рэальныя гістарычныя асобы і падзеі 〽️ сумесны пераклад Паліны Грыб і Хелены Пабяржынай з захаваннем гульні слоў і рыфмаванай прозы Галоўная гераіня рамана — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Верагодна, таму Яны і спынілі свой выбар на ей. Яны — гэта людзі, якія некалі былі жыхарамі Ўалсарба, але пасля смерці засталіся безназоўнымі, без помнікаў і магіл. Яны ходзяць паўсюль за дзяўчынкай, урываюцца ў яе сны і нікуды не знікаюць, пакуль не вернуць сабе свае імёны. Шукайце ў кнігарнях і на маркетплэйсах 👇 параграф 45 | wildberries (пакуль замова даступная толькі ў РБ) | oz.by | chitatel.by | белкніга | акадэмкніга | кніжная шафа | кніганоша #навінка