Петровский. Власть

@piatrouski · Belarusian · active

Subscribers 1.1K Subscribers, last 30 days: 1.1K → 1.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 31.3%329 avg views
Posting 3.3/week last 2 days ago
Reactions per 1K views 37.1 👍 ❤ 🔥
edited

Усіх таварышаў віншую з гэтым вялікім святам Днём народнага адзінства. Трэба разумець, што міжваенная Польшча не была незалежнай дзяржавай, а была створана краінамі Антанты ў выніку сваёй інтэрвенцыі супраць Савецкай дзяржавы. Быў вынішчаны рэвалюцыйны рух у Польшчы. Больш за тое краіны Антанты напампоўвалі сваю марыянетку Пілсудскага зброяй, закрылі вочы на яго шавіністычныя планы акупацыі Беларусі і Украіны. Іх галоўнай мэтай было супрацьстаянне Савецкай уладзе. Краінам Антанты нічога не каштавала, каб раздзяліць па-жывому беларускі і ўкраінскі народы. Але грамадзянскі канфлікт паміж белымі і чырвонымі, польскімі шавіністамі і нацыянальнымі меншасцямі не знік пасля Рыжскае дамовы. У белай Польшчы цягнулася халодная грамадзянская вайна. Забойства першага прэзідэнта Польшчы Нарутовіча, кракаўскае паўстанне рабочых, вялікая колькасць страйкаў і дыверсій па ўсёй краіне, масавы партызанцкі рух у Заходняй Беларусі давалі зразумець буржуазным элітам Польшчы, што маніпулятыўныя буржуазныя электаральныя метады ўжо не дзейнічаюць. Перад Польшчай маецца рэальная перспектыва яе саветызацыі. Пагэтуль і было ў 1926 годзе дадзена зялёнае святло на фашызацыю Польшчы праз здзяйсненне дзяржперавароту і ўсталяванне рэжыму санацыі. Турмы і канцлагеры станавіліся рэчаіснасцю. Курс дзяржаўнай асіміляцыі меншасцяў павінен быў трансфармавацца на палітыку этнацыду і барацьбу з беларускай тоеснасцю. Такія планы меў рэжым санацыі пасля 1940 году. Пагэтуль менавіта 87 год таму нашая дзяржава ўпершыню ўступіла з фашызмам у яе польскай праяве. Вызваленчы паход РСЧА быў не проста актам гістарычнай справядлівасці, але і адзінай мажлівасцю абараніць жыхароў Заходняй Беларусі ад польскага фашызму і гітлераўскага нацызму. Больш за тое, абарона датычыла ўсіх жыхароў Заходняе Беларусі без розніцы нацыянальнасцяў. Пагэтуль нядзіўна, што толькі больш за паўтысячу выбітных польскіх дзеячоў перайшло на савецкі бок і падтрымала ўз'яднанне Заходняе Беларусі і Заходняе Украіны з БССР і УССР. Гэта была перамога мадэлі сапраўднага адзінства на савецкім падмурку, над тым санацыйным псеўдаадзінствам, якое спрабаваў навязаць фашыстоўскі рэжым санацыі. Са святам таварышы! Памятаем пра каштоўнасці адзінства і пра ўрокі 17 верасня!

Views over time

05001K17 Sep 08:5010 Nov 15:5694017 Sep 08:50: 0 views10 Nov 15:56: 940 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 08:500
10 Nov 2026, 15:56940

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)