Компартия ☭ Беларуси🇧🇾

@kom_party_belarus · news · Russian · active

Subscribers 2.2K Subscribers, last 30 days: 2.2K → 2.2K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.0%260 avg views
Posting 10.1/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 64.0 👍 ❤ 🔥
repost from Петровский. Власть

Усіх таварышаў віншую з гэтым вялікім святам Днём народнага адзінства. Трэба разумець, што міжваенная Польшча не была незалежнай дзяржавай, а была створана краінамі Антанты ў выніку сваёй інтэрвенцыі супраць Савецкай дзяржавы. Быў вынішчаны рэвалюцыйны рух у Польшчы. Больш за тое краіны Антанты напампоўвалі сваю марыянетку Пілсудскага зброяй, закрылі вочы на яго шавіністычныя планы акупацыі Беларусі і Украіны. Іх галоўнай мэтай было супрацьстаянне Савецкай уладзе. Краінам Антанты нічога не каштавала, каб раздзяліць па-жывому беларускі і ўкраінскі народы. Але грамадзянскі канфлікт паміж белымі і чырвонымі, польскімі шавіністамі і нацыянальнымі меншасцямі не знік. Забойства першага прэзідэнта Польшчы Нарутовіча, кракаўскае паўстанне рабочых, вялікая колькасць страйкаў і дыверсій па ўсёй краіне, масавы партызанцкі рух у Заходняй Беларусі давалі зразумець буржуазным элітам Польшчы, што маніпулятыўныя буржуазныя электаральныя метады маніпуляцыі ўжо не дзейнічаюць. Перад Польшчай маецца рэальная перспектыва яе саветызацыі. Пагэтуль і было ў 1926 годзе дадзена зялёнае святло на фашызацыю Польшчы праз здзяйсненне дзяржперавароту і ўсталяванне рэжыму санацыі. Турмы і канцлагеры станавіліся рэчаіснасцю. Курс дзяржаўнай асіміляцыі меншасцяў павінен быў трансфармавацца на палітыку этнацыду і барацьбу з беларускай тоеснасцю. Такія планы меў рэжым санацыі пасля 1940 году. Пагэтуль менавіта 87 год таму нашая дзяржава ўпершыню ўступіла з фашызмам у яе польскай праяве. Вызваленчы паход РСЧА быў не проста актам гістарычнай справядлівасці, але і адзінай мажлівасцю абараніць жыхароў Заходняй Беларусі ад польскага фашызму і гітлераўскага нацызму. Больш за тое, абарона датычыла ўсіх жыхароў Заходняе Беларусі без розніцы нацыянальнасцяў. Пагэтуль нядзіўна, што толькі больш за паўтысячу выбітных польскіх дзеячоў перайшло на савецкі бок і падтрымала ўз'яднанне Заходняе Беларусі і Заходняе Украіны з БССР і УССР. Гэта была перамога мадэлі сапраўднага адзінства на савецкім падмурку, таго санацыйнага псеўдаадзінства, якое спрабаваў навязаць фашыстоўскі рэжым санацыі. Са святам таварышы! Памятаем пра каштоўнасці адзінства і пра ўрокі 17 верасня!

Views over time

010020017 Sep 08:5110 Nov 16:2422717 Sep 08:51: 0 views10 Nov 16:24: 227 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 08:510
10 Nov 2026, 16:24227

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.