Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22.1K +0 24h
Reach per post (ERR)49.6%11K avg views
Posting40.8/daylast 4 minutes ago
Reactions per 1K views16.8🤬 ❤ 🤡
«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»
Былы палітвязень Кім Самусенка ў сябе ў фэйсбуку ўспамінае той дзень роўна шэсць гадоў таму, калі па яго прыйшлі, і вечар катаванняў. «Сёння нават з пэўнай цеплынёй згадваю».
https://nashaniva.com/408436
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408436
У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць
Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны істотна змяніла размеркаванне насельніцтва паміж найбуйнейшымі гарадамі Украіны. Усходнія і паўднёвыя рэгіёны страчваюць жыхароў, а гарады на захадзе краіны прымаюць новых людзей, якія вымушаныя пакідаць небяспечныя тэрыторыі. У выніку два ўкраінскія гарады — Дняпро і Адэса — страцілі статус мільённікаў, а Львоў наблізіўся да мільённай мяжы.
https://nashaniva.com/408433
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408433
Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года
Былы палітзняволены блогер Эдуард Пальчыс наўздагон свайму папярэдняму тэксту, у якім расказаў, што быў галоўным каардынатарам чата «Хата» і пісаў планы першых маршаў, напісаў іншы, у якім раскрывае, хто за тымі пратэстамі стаяў.
https://nashaniva.com/408422
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408422
Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі
10 чалавек падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
https://nashaniva.com/408425
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408425
Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта
Аляксандр Саладуха планаваў прадставіць у Наваполацку свой новы альбом «Играй, музыкант». Але ж цяпер нешматлікім гледачам вяртаюць грошы за квіткі.
https://nashaniva.com/408410
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408410
У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй
Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні.
https://nashaniva.com/408411
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408411
«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце
У канцы кастрычніка ў кватэры аднаго з брэсцкіх ЖК адбылося падвойнае забойства — там знайшлі целы 35‑гадовай К. і яе маці. Абедзве памерлі ад нажавых раненняў. Загінулая жанчына была замужам за 50‑гадовым дальнабойшчыкам — пазней менавіта яго затрымалі па падазрэнні ў злачынстве.
https://nashaniva.com/408405
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408405
На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў
Каля 15 гадоў таму на беразе Камсамольскага возера пачалося будаўніцтва гатэльнага комплексу Hyatt. Гатэль планавалі адкрыць да чэмпіянату свету па хакеі, але не паспелі. Пасля працяглага перапынку недабудаваны гатэль вырашылі ператварыць у элітны жылы дом. Работы ішлі павольна, але, здаецца, працэс усё ж набліжаецца да лагічнага завяршэння.
https://nashaniva.com/408415
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408415
Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме
46‑гадовы Віталь «Бульбаш» Максімовіч з Лагойскага раёна назбіраў мінімум 12 крымінальных спраў у Беларусі. А былі ж прыгоды і ў Расіі.
https://nashaniva.com/408402
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408402
«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная
Лукашэнка не раз прадказваў хуткае заканчэнне вайны ва Украіне, але гэтым разам аргументацыя змянілася.
https://nashaniva.com/408382
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408382
У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда
За сэкс з 15‑гадовай і інтымныя дзеянні з іншай непаўналетняй яму прысудзілі 2,5 года турмы. Іх давядзецца адбыць за кратамі.
https://nashaniva.com/408409
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408409
У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве
У скандал умяшалася нават міністарка культуры Даніі.
https://nashaniva.com/408388
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408388
У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль
28‑гадовая шатландка Самэр Роберт мае грудзі, якія, паводле яе слоў, важаць больш за 25 кілаграмаў. Як яна жыве з такой асаблівасцю?
https://nashaniva.com/408080
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408080
Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы
У Польшчы праз паведамленні пра магчымую выбухоўку правяраюць два пасажырскія самалёты — з Лондана і Капенгагена. Учора праз аналагічную пагрозу самалёт Wizz Air саджалі ў Будапешце ў суправаджэнні знішчальніка.
https://nashaniva.com/408400
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408400
Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач
Ціханоўская можа няшмат, але ніхто іншы не можа гэтага «няшмат», піша Стась Карпаў.
https://nashaniva.com/408394
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408394
edited
Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца
Прадпрымальнік павінен выехаць з Літвы. Яму анулявалі падарожны літоўскі дакумент і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў. Скіндзераў расказаў пра гэта @sotaproject.
Чытайце: Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве
edited
Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты
«Усё ж у турмах не 100%-ая смяротнасць», — паразважаў гісторык у эфіры @belsat.
https://nashaniva.com/408392
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408392
edited
Ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі на тры гады
Пасяджэнні праводзілі ў закрытым рэжыме. Святара абвінавацілі ў «абразе ўлады» і «экстрэмізме», піша @katolik_life.
https://nashaniva.com/408390
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408390
Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам
Іспанскаму футбалісту было 30 гадоў.
https://nashaniva.com/408384
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408384
edited
Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і многім еўрапейцам кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»
Лукашэнка прапануе Захаду «перагарнуць старонку», але ўкладае ў гэта свой змест: еўрапейцы і амерыканцы павінны прызнаць «сваю паразу» ў «супрацьстаянні 2020 года» і наладжваць з ім адносіны.
https://nashaniva.com/408387
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408387