У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны істотна змяніла размеркаванне насельніцтва паміж найбуйнейшымі гарадамі Украіны. Усходнія і паўднёвыя рэгіёны страчваюць жыхароў, а гарады на захадзе краіны прымаюць новых людзей, якія вымушаныя пакідаць небяспечныя тэрыторыі. У выніку два ўкраінскія гарады — Дняпро і Адэса — страцілі статус мільённікаў, а Львоў наблізіўся да мільённай мяжы. https://nashaniva.com/408433 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408433