Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.5%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 36 minutes ago
Reactions per 1K views 16.8 🤬 ❤ 🤡
  1. «Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям Вішняк пераконвае, што яе выказванні тычацца выключна палітычных разыходжанняў. Але, тлумачачы сваю пазіцыю, зноў вяртаецца да тэмы расы і этнічнага паходжання. https://nashaniva.com/408053 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408053

  2. Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён Збор закрыўся значна хутчэй, чым чакалася, а ахвяраванняў аказалася нават больш, чым было неабходна. https://nashaniva.com/408068 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408068

  3. Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне Беларусы ў розных частках горада назіралі як адзінкавыя, так і парныя слупы святла. Паводле слоў відавочцаў, такія крыніцы святла «то з'яўляліся, то знікалі». https://nashaniva.com/408066 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408066

  4. У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу У гандлёвым цэнтры «Яркі» ў Мінскім раёне паставілі спецыяльную сетку для адлову птушак, якія з надыходам халадоў залятаюць у памяшканні ў пошуках цяпла. Гэта выклікала абмеркаванне ў сацыяльных сетках: карыстальнікі сцвярджалі, што птушкі трапляюць у пастку і гінуць. https://nashaniva.com/408057 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408057

  5. УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці 29 кастрычніка 2026 года ўкраінцы нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме «Марынаўка», размешчаным каля населенага пункта Акцябрскі ў Валгаградскай вобласці Расіі. https://nashaniva.com/408062 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408062

  6. Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады Еўрасаюз выключыў згадкі пра «асацыяванае членства» з апошняй версіі праекта сумеснай дэкларацыі, якую плануецца прыняць па выніках саміту ЕС — Канада ў Манрэалі ў чацвер і пятніцу, 29—30 кастрычніка. https://nashaniva.com/408055 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408055

  7. У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе Машыну пачалі збіраць на заводзе «Аўтатар» у Калінінградзе. Праз гэта Changan UNI-V патаннеў больш як на $3000 у параўнанні з машынамі, якія раней імпартавалі ў Беларусь з Кітая. https://nashaniva.com/408022 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408022

  8. «Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў Былы кіраўнік «Еўрарадыё» і газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых пасля чатырох гадоў зняволення выехаў у Польшчу, дзе ў яго выявілі рак ныркі. Пра тое, як медыяменеджар здзекаваўся з сілавікоў у 2020-м, што пабачыў у Туркменістане і чаму цяпер мае патрэбу ў дапамозе, піша Ігар Карней. https://nashaniva.com/408018 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408018

  9. П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў Няшчасны выпадак здарыўся сёння ў Свіслацкім раёне ў вёсцы Вялікае Сяло. https://nashaniva.com/408049 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408049

  10. «Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек Машыніст удакладніў: «На нармальнай хуткасці?» Дыспетчар адказвае: «Так». https://nashaniva.com/408046 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408046

  11. «Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках Паводле праваабаронцаў, як мінімум 22 беларускія палітвязні зараз знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні. Афіцыйна не лічыцца, што гэтыя людзі «адбываюць пакаранне». @radiosvaboda расказвае, паводле якіх артыкулаў яны асуджаныя, дзе і ў якіх умовах знаходзяцца. https://nashaniva.com/408020 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408020

  12. Самалійскія піраты вярнуліся Пасля многіх гадоў адноснага зацішша самалійскія піраты зноў захопліваюць гандлёвыя судны і патрабуюць мільёны даляраў выкупу. Сёлета ў іх руках адначасова знаходзіліся шэсць караблёў і 90 маракоў. Чаму праблема, якую лічылі амаль вырашанай, зноў стала актуальнай? https://nashaniva.com/408036 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408036

  13. Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ Сяргея Макшанцава, які ўдзельнічае ў працы з прарасійскімі арганізацыямі ў Беларусі, крыніцы @buroBY назвалі супрацоўнікам Пятай службы ФСБ. Гэтая служба, сярод іншага, займаецца вярбоўкай і фінансаваннем пракрамлёўскіх актывістаў за мяжой. https://nashaniva.com/408038 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408038

  14. ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала спіс расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, задзейнічаных у стварэнні нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет», заўважыў @reformby. https://nashaniva.com/408027 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408027

  15. Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача «Яе допыты я чытаў уласнымі вачыма і нават выпісваў сабе фармулёўкі, каб некалі расказаць, што яна малайчына». https://nashaniva.com/408033 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408033

  16. «Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы Візавыя памагатары і простыя беларусы расказваюць, на якія тэрміны ўдалося адкрыць італьянскія візы тым, хто падаваўся нядаўна. https://nashaniva.com/407937 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407937

  17. edited

    Расійскі дрон ударыў па пероне вакзала ў Дняпры: 13 загінулых Рэактыўны беспілотнік ударыў па платформе, каля якой стаяў цягнік Дняпро — Запарожжа. https://nashaniva.com/408026 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408026

  18. Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх туалет — што заўгодна Пасля выхаду інтэрв’ю з Соф’яй Сапегай былы палітвязень Эдуард Пальчыс расказаў пра ролю Рамана Пратасевіча ў сваёй крымінальнай справе. https://nashaniva.com/408025 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408025

  19. Багачка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну ў паўмільёна даляраў — той пагадзіўся 63‑гадовы берасцеец не стаў сумнявацца, што смяротна хворая багацейка хоча пакінуць яму спадчыну, бо «ён ёй спадабаўся знешне». https://nashaniva.com/408024 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408024

  20. Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі Абвінавачанні прагучалі на фоне падліку галасоў. https://nashaniva.com/408019 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408019

  21. Older posts