Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.5%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 16.8 🤬 ❤ 🤡
  1. За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі на 30 тысяч еўра Пачатак матча футбольнай Лігі нацый паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі, што прайшоў 29 верасня ў Хельсінкі, адзначыўся яркім перформансам. https://nashaniva.com/408017 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408017

  2. «Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі Эдуарда Курляндчыка абвінавацілі адразу па сямі палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса. https://nashaniva.com/407367 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407367

  3. edited

    Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы «Я сядзела на крэсле, а Раман стаяў перада мной на каленях і паўтараў: «Соня, калі ласка, падпішы [пагадненне аб супрацоўніцтве]». Вялікае інтэрв'ю пра тое, што было пасля пасадкі самалёта ў Мінску, Соф'я Сапега дала @zerkalo_io. https://nashaniva.com/408012 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408012 Чытайце таксама: Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

  4. Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць? Здача кватэр без аздаблення ў доўгатэрміновую арэнду — трэнд апошніх некалькіх гадоў, калі цэны на нерухомасць і арэнду моцна пайшлі ўгору. Праўда, раней такія аб'явы былі адзінкавымі. https://nashaniva.com/407857 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407857

  5. Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі https://nashaniva.com/408014 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408014

  6. Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых «Іскандэр», «Кінжал», «Цыркон» і не толькі: чым розняцца сучасныя ракеты і на якія робяць стаўку наймацнейшыя арміі свету? https://nashaniva.com/407965 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407965

  7. У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоваў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што прадстаўнікі Еўропы дакладна не будуць у іх удзельнічаць. https://nashaniva.com/408010 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408010

  8. Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму У матрацы і пасцельнай бялізне могуць жыць сотні тысяч мікраскапічных кляшчоў, якія здольныя выклікаць алергію. І тое, што мы робім з ложкам адразу пасля абуджэння, можа ўплываць на ўмовы іх жыцця. https://nashaniva.com/407987 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407987

  9. Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША Балсанару аб'явіў сябе «сапраўдным абраным прэзідэнтам» Бразіліі і падзякаваў за падтрымку Трампу і прэзідэнту Аргенціны Хаўеру Мілею. https://nashaniva.com/408006 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408006

  10. Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый Аднак тэрытарыяльныя пытанні павінны падымацца толькі падчас мірных перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. https://nashaniva.com/408000 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408000

  11. У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл Міністр унутраных спраў Турцыі Мустафа Чыфтчы заявіў, што ва ўсіх 81 правінцыях краіны завяршылі кампанію па адлове бяздомных вулічных жывёл. Іх размясцілі ў прытулках або спецыяльна створаных зонах для натуральнага жыцця. https://nashaniva.com/407998 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407998

  12. У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне У «Мінск-Свеце» шмат розных крам, але вялікі ГЗЦ (з атрыумам, крамамі адзення і не толькі) толькі адзін — Avia Mall. Нядаўна, аднак, адкрыўся яшчэ адзін аб'ект, які ўключае ў сябе функцыі і гандлёвага цэнтра, і офіснага будынка, і паркінга. https://nashaniva.com/407988 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407988

  13. Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута Маштабныя рэстаўрацыйныя работы ў Крэўскім замку ідуць не першы год. Якія адкрыцці зрабілі навукоўцы ў гэтым сезоне? https://nashaniva.com/407993 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407993

  14. edited

    Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску? «Я выйшла на волю дзякуючы таму, што ў нейкі момант былі ўведзеныя санкцыі, а потым з імі пачалі працаваць, нешта знялі», — расказала яна ў гутарцы са Змітром Лукашуком у эфіры @euroradio. https://nashaniva.com/407994 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407994

  15. Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца» З нагоды набліжэння Ночы расстраляных паэтаў спявак Лявон Вольскі на @budzmaorg параўноўвае сённяшнія рэпрэсіі ў Беларусі з крывавым тэрорам 1930‑х гадоў у БССР. https://nashaniva.com/407991 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407991

  16. edited

    Галоўнае за 28 кастрычніка Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў «Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне? «Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў

  17. У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра Кілаграм гэтага далікатэсу ў некаторых выпадках каштуе каля 900 рублёў — прыкладна траціну сярэдняга заробку ў краіне. https://nashaniva.com/407984 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407984

  18. У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд У Сан-Францыска 27 кастрычніка падалі пазоў супраць кампаніі OpenAI і яе генеральнага дырэктара Сэма Альтмана. Бацькі 31‑гадовай Боўэн Ван сцвярджаюць, што небяспечныя медыцынскія парады ChatGPT прывялі да смерці іх дачкі. Паводле пазову, чат-бот на базе мадэлі GPT-4o пераконваў жанчыну самастойна змяняць схему прыёму супрацьсутаргавага прэпарату ламатрыджыну і паступова цалкам адмовіцца ад яго. https://nashaniva.com/407978 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407978

  19. У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі Праз хваробу і пастаянныя медыцынскія абследаванні экс-дырэктар незалежнай газеты «Белорусы и рынок» пакуль не можа самастойна забяспечваць сям’ю. Падтрымаць яго можна тут. https://nashaniva.com/407986 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407986

  20. Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне? Васямнаццаць гадоў Дзіяне Дземідовіч споўнілася зусім нядаўна — 1 кастрычніка. Мяркуючы па яе тыктоках, у трагічны вечар дзяўчына, у якой не было пасведчання кіроўцы, не ўпершыню села за руль чужой машыны. https://nashaniva.com/407972 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407972

  21. Older posts