Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22.1K +0 24h
Reach per post (ERR)49.5%10.9K avg views
Posting40.9/daylast 17 minutes ago
Reactions per 1K views16.8🤬 ❤ 🤡
«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку
Кучук папрасіў з 27 кастрычніка спыніць збор сродкаў для ягоных патрэб, абвешчаны два тыдні таму. Дзмітрый патлумачыў @radiosvaboda прынятае рашэнне тым, што сабраў дастаткова грошай для развязання часовых праблем з жытлом. На дапамогу Кучук прасіў сабраць 2800 еўра.
https://nashaniva.com/407888
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407888
edited
«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы
Былы палітвязень, банкір і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка расказаў пра ўмовы ў наваполацкай калоніі, стаўленне адміністрацыі і медыкаў, а таксама пра тое, як яго паступова ізалявалі ад знешняга свету.
https://nashaniva.com/407864
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407864
«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці
Днямі стала вядома, што ў Беларусі расстралялі Аляксандра Таратуту — жыхара Слуцка, якога прызналі вінаватым у забойстве трохгадовага сына Сямёна. На лаве падсудных побач з ім апынулася і маці дзіцяці — Анастасія Таратута. Яе асудзілі на максімальныя для жанчын 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне жанчына адбывае ў ПК-4 у Гомелі. Пра тое, як праходзіць яе зняволенне, @zerkalo_io расказалі былыя палітзняволеныя.
https://nashaniva.com/407883
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407883
Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас
Самі фінскі і нарвежскі палітыкі заявілі Пуціну, што ва Украіне неабходна дасягнуць «справядлівага» міру.
https://nashaniva.com/407886
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407886
Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску
«Уразлівая душа «велікароса» не вытрымала таго, што ўкраінка не перайшла з ім на яго мову».
https://nashaniva.com/407873
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407873
На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі
У няволі Вацлаў Арэшка практычна страціў зрок.
https://nashaniva.com/407875
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407875
Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»
У ноч на 27 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі. Як сцвярджаецца, па Паўднёвым мосце выпусцілі ажно чатыры ракеты «Іскандэр-М».
https://nashaniva.com/407879
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407879
Самым сэксуальным мужчынам 2026 года прызналі зорку серыяла «Бальніца Піт»
У інтэрв’ю выданню People Ноа Уайлі прызнаўся, што спачатку палічыў гэтую навіну чыімсьці жартам.
https://nashaniva.com/407868
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407868
Вядомы беларускі велагоншчык пайшоў працаваць у таксі
«Мне прапаноўвалі трэніраваць нацыянальную каманду, — кажа Яўген Гутаровіч і зазначае, што праца ў таксі яму падабаецца. — Я абсалютна не скарджуся, мне вельмі падабаецца гэтая прафесія».
https://nashaniva.com/407870
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407870
Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну
«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся».
https://nashaniva.com/407861
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407861
edited
Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах
Банкір так і не даведаўся, хто напісаў данос на яго дзеда, затое шмат зразумеў пра мысленне цяперашніх гэбістаў.
https://nashaniva.com/407854
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407854
Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму
Нашы далёкія продкі маглі выглядаць значна больш сучасна, чым мы ўяўляем.
https://nashaniva.com/407791
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407791
«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску
Маласямейка на Алтайскай, 90/1, мае не самую добрую славу.
https://nashaniva.com/407858
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407858
Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна
Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы.
https://nashaniva.com/407860
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407860
Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска
Украінка паскардзілася, што ў салоне прыгажосці Варшавы, які яна лічыла ўкраінскім, яе абслугоўвала майстарка, якую яна прыняла за расіянку. Кліентку абурыла, што цырульніца не размаўляла з ёй па-ўкраінску, а ў яе Instagram знайшліся звесткі пра навучанне ў Расіі, расказвае @mostmediaio.
https://nashaniva.com/407852
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407852
edited
Па «справе BYPOL» асудзілі траіх беларусаў на вялізарныя тэрміны
Сярод асуджаных — былы сілавік, выкладчык БНТУ і былы падпалкоўнік Вайсковай акадэміі.
https://nashaniva.com/407856
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407856
Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй
27 кастрычніка з Уладзімірам Пуціным пагаварылі прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ.
https://nashaniva.com/407851
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407851
Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву
«Чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаныя былі вырабіць і паставіць».
https://nashaniva.com/407849
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407849
edited
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў @radiosvaboda, што вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца абсалютным прыярытэтам для ЕС. Адначасова ён не бачыць падстаў для змякчэння санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Мінска. «Сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць мяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. На гэты момант я не бачу з боку Мінска такой далекасяжнай гатоўнасці».
https://nashaniva.com/407848
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407848
edited
Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы
«Гэта адны і тыя ж людзі».
https://nashaniva.com/407847
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407847