Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў @radiosvaboda, што вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца абсалютным прыярытэтам для ЕС. Адначасова ён не бачыць падстаў для змякчэння санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Мінска. «Сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць мяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. На гэты момант я не бачу з боку Мінска такой далекасяжнай гатоўнасці». https://nashaniva.com/407848 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407848