Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.9/day last 2 minutes ago
Reactions per 1K views 16.8 ❤ 🤬 👍
  1. У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь «Марская паліцыя: Спецаддзел» (NCIS) — велізарная амерыканская тэлефраншыза, дзеля якой за апошнія 23 гады знялі 8 серыялаў. У апошнім з іх не абышлося без згадкі Беларусі. https://nashaniva.com/407595 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407595

  2. Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае Ініцыятыва «Байпол» апублікавала перахопленыя размовы міліцэйскага начальства. На запісах сілавікі абмяркоўваюць, як схаваць наступствы збіцця затрыманых і вывесці з-пад удару калег, якія трапіліся на педафіліі або атрымалі нож у грудзі ад каханкі. https://nashaniva.com/407619 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407619

  3. Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў? Каля 66 мільёнаў гадоў таму падзенне астэроіда выклікала глабальную катастрофу, у выніку якой зніклі многія групы жывёл, у тым ліку дыназаўры. Аднак кракадзілы і некаторыя іх сваякі здолелі выжыць. Цяпер навукоўцы высветлілі, што магло ім дапамагчы. https://nashaniva.com/407579 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407579

  4. edited

    Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага Збор быў абвешчаны ў аўторак, калі стала вядома пра смерць вядомага варшаўскага беларуса. Па стане на раніцу суботы ўся неабходная сума сабраная. https://nashaniva.com/407635 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407635

  5. Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў, што гэта былі кнігі. «Таму тыя дні, калі пад рукой былі кнігі — гэта самыя лепшыя дні для твайго настрою. Не важна якія. Нават Шылава з Данцовай». https://nashaniva.com/407632 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407632

  6. Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы Уільяма Шэкспіра і Крыстафера Марла доўгі час лічылі галоўнымі канкурэнтамі ў англійскім тэатры XVI стагоддзя. Аднак даследчыкі выявілі, што ўсё магло быць значна танчэй. https://nashaniva.com/407515 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407515

  7. Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй Прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы да мірнага пагаднення, якое прадугледжвае замарожванне вайны на цяперашняй лініі фронту. https://nashaniva.com/407631 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407631

  8. Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў Калі яны не падпішуць мірнае пагадненне. https://nashaniva.com/407630 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407630

  9. Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра Але па дарозе рэліквію растаўклі. https://nashaniva.com/407629 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407629

  10. Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі Сляды жывёлы выявілі ў пойменных вадаёмах ракі Сож у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. https://nashaniva.com/407628 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407628

  11. Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка Раней першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што дамовілася з Украінай і Расіяй пра спыненне агню ў Алешках з 29 кастрычніка. https://nashaniva.com/407627 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407627

  12. У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў Графік працы гнуткі, занятасць пастаянная. Аднак і патрабаванні не шараговыя. https://nashaniva.com/407624 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407624

  13. Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць Меган заявіла, што калісьці вырашыла спыніць зносіны са сваім бацькам Томасам Марклам-старэйшым і не дазваляла яму кантактаваць са сваімі дзецьмі, бо хацела абараніць іх. https://nashaniva.com/407623 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407623

  14. У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа і адбіцца на палітыцы Мы часта глядзім на палітыку ў іншых краінах праз прызму знаёмых нам падзелаў на кансерватараў і лібералаў, прарасійскіх і праеўрапейскіх палітыкаў. Між тым лініі водападзелу ў многіх краінах зусім іншыя. Так, лёс выбараў у Ізраілі 27 кастрычніка могуць вызначыць мізрахі, піша сацыёлаг Міхаль Бітон на старонках The Wall Street Journal. https://nashaniva.com/407572 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407572

  15. У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі, піша @zerkalo_io. https://nashaniva.com/407612 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407612

  16. edited

    Галоўнае за 23 кастрычніка У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі. «Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра гэтага пенсіянера «З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку» Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі. А таксама загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну» Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд

  17. Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці У трохгадовага Улада Гладкага з Навагрудка — спінальная мышачная атрафія (СМА) трэцяга тыпу. Каб дапамагчы сыну, бацькі абвясцілі дабрачынны збор на прэпарат «Золгенсма», які спыняе прагрэсаванне хваробы. Яго кошт складае 1 мільён 815 тысяч даляраў. Цяпер стала вядома, што неабходную суму ўдалося сабраць. https://nashaniva.com/407617 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407617

  18. «З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім У 2021 годзе Юрась Куўшынаў працаваў у Музеі Вялікай Айчыннай вайны. У адзін са звычайных дзён ён правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а пазней яны ж затрымалі яго за значок з «Пагоняй». https://nashaniva.com/407392 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407392

  19. Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію. https://nashaniva.com/407614 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407614

  20. Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку Музычны дуэт Dead Man’s Bones, у які ўваходзяць акцёр Раян Гослінг і музыка Зак Шылдс, абвясціў пра вяртанне. Новыя песні выйдуць 27 кастрычніка. Пра гэта гурт паведаміў у сацыяльных сетках. https://nashaniva.com/407602 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407602

  21. Older posts