Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці У трохгадовага Улада Гладкага з Навагрудка — спінальная мышачная атрафія (СМА) трэцяга тыпу. Каб дапамагчы сыну, бацькі абвясцілі дабрачынны збор на прэпарат «Золгенсма», які спыняе прагрэсаванне хваробы. Яго кошт складае 1 мільён 815 тысяч даляраў. Цяпер стала вядома, што неабходную суму ўдалося сабраць. https://nashaniva.com/407617 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407617