Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 🤡
  1. На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам «Нірванай», а вучняў адвезлі на яго магілу Ігар Марзалюк чытае будучай інтэлектуальнай эліце Беларусі лекцыі пра Дзяржынскага, а на ўрачыстай лінейцы выступае намеснік старшыні КДБ. https://nashaniva.com/407314 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407314

  2. Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект Кэці Закарыя выпадкова яго раскрыла. https://nashaniva.com/407323 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407323

  3. «Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам Экс-палітвязень распавёў, як перасекся з прысуджаным да смяротнай кары забойцам. https://nashaniva.com/407319 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407319

  4. edited

    Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна Стаў вядомы прысуд былому ідэолагу памежнай памежнай заставы. Артур Сыракваша працаваў на мяжы, праз якую расійская тэхніка ішла ва Украіну. https://nashaniva.com/407311 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407311

  5. Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды @buroBY звязала новага саўладальніка беларускага Wildberries з атачэннем сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя і яго жонкі Ганны. Расследавальнікі прасачылі гэтыя сувязі праз рэкламныя кампаніі, рэстаранны бізнэс і людзей, якія працуюць на сям’ю. https://nashaniva.com/407315 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407315

  6. edited

    У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі У Беларусі берасцеец быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», а калі перабраўся ў 2012 годзе ў Польшчу, стварыў папулярную суполку «Беларусы ў Варшаве», у якую ўваходзяць 28 тысяч чалавек. Працаваў барыстай у варшаўскіх кафэ. Сяргею Пархацю (сапраўднае імя Яна Памедора Рэуцкага) было 50 гадоў.

  7. Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу» У пародыі на грамадска-палітычнае ток-шоу ён вырашаў спрэчку, ці трэба браць з сабой пакет у краму. Раман Пратасевіч у зале заходзіўся ад смеху. https://nashaniva.com/407305 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407305

  8. Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа Па словах крыніцы ў паліцыі, «гаворка ідзе пра актывіста крайне левых поглядаў». https://nashaniva.com/407308 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407308

  9. Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй Дзяніс Корда падтрымліваў абвінавачанне ў шэрагу палітычных спраў і знаходзіцца пад польскімі санкцыямі. https://nashaniva.com/407297 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407297

  10. edited

    У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы Аперацыю зрабілі 60‑гадоваму пацыенту з ракам прастаты. https://nashaniva.com/407300 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407300

  11. У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму Яго добрую паспяховасць і ўдзел у алімпіядах следства прывяло як аргумент на карысць абвінавачання. https://nashaniva.com/407304 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407304

  12. Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам» На 53‑гадовага мінчука Андрэя Кашанскага завялі крымінальную справу за «заклікі да санкцый». Хутчэй за ўсё, нагодай для пераследу сталі ягоныя каментары ў тэлеграм-чатах. https://nashaniva.com/407200 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407200

  13. Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме Усяго на плебісцыт было вынесена 10 пытанняў, але асноўнае было сфармулявана наступным чынам: «ці павінна Альберта заставацца правінцыяй Канады, ці ўрад Альберты павінен распачаць юрыдычную працэдуру для выхаду са складу Канады». https://nashaniva.com/407298 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407298

  14. «Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй Сувязь з 41‑гадовай гарадзенкай Кацярынай Саковіч абарвалася 26 жніўня падчас катастрафічнага селю на непальска-кітайскай мяжы. Яе блізкія пасля спынення пошукава-выратавальных работ правялі сімвалічную цырымонію пахавання. https://nashaniva.com/407201 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407201

  15. edited

    «Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва Як пагромы мяняюць палітычны расклад у Францыі. https://nashaniva.com/407293 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407293

  16. За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $5000 Столькі давядзецца плаціць, каб жыць у прасторных апартаментах з некалькімі спальнямі і арыгінальнай канапай. https://nashaniva.com/406196 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406196

  17. У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе Паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК 20 кастрычніка паведаміла, што Кім Чэн Ын наведаў Агульнадзяржаўную выставу адзення і абутку. https://nashaniva.com/407292 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407292

  18. У канадскай Альберце завяршылася галасаванне на папярэднім рэферэндуме аб незалежнасці Калі стануць вядомыя вынікі? https://nashaniva.com/407290 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407290

  19. Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі Вялікія белыя акулы лічацца аднымі з самых небяспечных марскіх драпежнікаў. Аднак нават яны аказаліся безабароннымі перад касаткамі, якія навучыліся забіваць іх і здабываць найбольш пажыўны орган — печань. Такія напады фіксуюць у розных частках свету. Як піша BBC, касаткі ўжо прымусілі белых акул пакінуць некаторыя звыклыя месцы пражывання, што прывяло да сур'ёзных змен у марскіх экасістэмах. https://nashaniva.com/407241 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407241

  20. Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў, што Украіна павінна спыніць удары па НПЗ Расіі. https://nashaniva.com/407288 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407288

  21. Older posts