У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі У Беларусі берасцеец быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», а калі перабраўся ў 2012 годзе ў Польшчу, стварыў папулярную суполку «Беларусы ў Варшаве», у якую ўваходзяць 28 тысяч чалавек. Працаваў барыстай у варшаўскіх кафэ. Сяргею Пархацю (сапраўднае імя Яна Памедора Рэуцкага) было 50 гадоў.