Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22.1K +0 24h
Reach per post (ERR)49.3%10.9K avg views
Posting40.8/daylast 38 minutes ago
Reactions per 1K views16.9❤ 🤬 👍
Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў
Калі шасцігадовы Руслан Коган прыехаў з сям’ёй з Бабруйска ў Аўстралію, у бацькоў было ўсяго $90. Сёння ён адзін з самых багатых людзей у Аўстраліі. Расказваем, як ён разбагацеў і чаму нават цяпер працягвае эканоміць на дробязі.
https://nashaniva.com/406942
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406942
«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце
Пасажыра здзівіў кіроўца, які прыехаў па замове праз «Яндэкс Таксі».
https://nashaniva.com/407180
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407180
edited
Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы
Здарылася гэта на паркінгу ГЦ «Галерэя». Аказалася, там ёсць строгае правіла.
https://nashaniva.com/407179
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407179
У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі
Трое мужчын пагражалі зброяй і электрашокерам, пасля чаго забралі ягоную паясную торбачку і з’ехалі. Але далёка ўцячы не паспелі. Сярод затрыманых — 23‑гадовы грамадзянін Беларусі.
https://nashaniva.com/407178
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407178
Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт
Паводле яго дадзеных, у расійскае войска завербаваліся больш за 3000 беларусаў. І больш за 500 з іх загінулі.
https://nashaniva.com/407176
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407176
edited
Усе дзеці Лукашэнкі. Падрабязнасці гучных гісторый і важныя пытанні да іх
Нягледзячы на наяўнасць афіцыйнай жонкі, Лукашэнка пастаянна атачае сябе маладымі дзяўчатамі. З імі ён глядзіць хакей, танцуе на навагодніх балях і працуе на суботніках. З іншага боку, на афіцыйных мерапрыемствах кіраўнік Беларусі ўсяляк культывуе імідж узорнага сем’яніна. Разам з ім часта з’яўляюцца і трое яго сыноў.
Але ці з’яўляюцца Віктар, Дзмітрый і Мікалай адзінымі дзецьмі Лукашэнкі?
У нашым відэа мы раскажам біяграфіі людзей, якіх аб’ядноўвае адзін цікавы факт. У розны час і ў розных крыніцах яны фігуравалі ў якасці таямнічых наследнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Наколькі можна давяраць гэтым гісторыям і як наогул склаўся лёс меркаваных дзяцей кіраўніка Беларусі?
https://youtu.be/HvTIqkvpdzQ
«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выкарыстаў падзеі ў Францыі для крытыкі амерыканскіх дэмакратаў напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс.
https://nashaniva.com/407174
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407174
У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №5
Энтузіясты прасілі захаваць хаця б фрагмент мазаікі.
https://nashaniva.com/407173
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407173
edited
«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ
Афрыканскім бізнэсам групоўкі кіруе 28‑гадовы Павел Прыгожын — сын яе загінулага заснавальніка.
https://nashaniva.com/407172
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407172
Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі
80‑метровае судна з 50‑метровым басейнам цяжка не заўважыць нават з космасу.
https://nashaniva.com/407169
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407169
У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж
Святар памёр на вачах у шакаваных вернікаў — імшу транслявалі ў прамым эфіры.
https://nashaniva.com/407171
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407171
У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink
Пра спробу падпалу паведаміў прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус. Заўтра ён склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі.
https://nashaniva.com/407170
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407170
«Спрабуем зрабіць як у Францыі». У Албаніі пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм’ера
Школьнікі і студэнты далучыліся да антыўрадавага руху, які пачаўся з пратэстаў супраць курортных праектаў, звязаных з зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам.
https://nashaniva.com/407163
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407163
Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў
Апеляцыйны суд Парыжа адхіліў патрабаванні на больш як 3 мільёны еўра. Пры гэтым суд канстатаваў, што сама Voodoo скапіявала пяць рэкламных ролікаў SayGames.
https://nashaniva.com/407167
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407167
Цела забітай у Ізраілі 31‑гадовай Яніны пахавалі ў Беларусі. Яе маці спрабуе забраць маленькага ўнука
Ганна Русінава дамаглася, каб цела яе дачкі прывезлі з Ізраіля для пахавання ў Беларусі. Цяпер яна хоча забраць унука, які пасля гібелі маці апынуўся ў часовай прыёмнай сям’і.
https://nashaniva.com/407046
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407046
edited
Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту
Яго каштоўнасць, у тым ліку і гістарычная, значна вырасла.
https://nashaniva.com/407166
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407166
У Пецярбургу дроны атакавалі адзін з самых загружаных складоў Ozon
Удар па Ozon адбыўся падчас масіраванай атакі на Пецярбург і Ленінградскую вобласць, імаверна, самай маштабнай для вобласці.
https://nashaniva.com/407165
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407165
«Гэта не глупства, гэта нянавісць». У Францыі пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя
Падчас беспарадкаў у французскім Ліможы загарэлася гістарычная ратуша: абвалілася вежа, дах праваліўся на ніжнія паверхі. Мясцовыя ўлады называюць пажар катастрофай для культурнай спадчыны.
https://nashaniva.com/407164
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407164
edited
Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы
42‑гадовы беларус Павел Чуяшкоў прайшоў шлях ад грузчыка ў Мінску і фігуранта пратаколаў за п’янкі ў Брэсце да штурмавіка расійскай брыгады «Чорныя гусары». У 2022 годзе ён пісаў ліст Уладзіміру Пуціну з просьбай адправіць яго на вайну і дамовіцца з Мінскам, каб яго не судзілі ў Беларусі за найміцтва.
Праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання мужчына, які марыў пра «імперскае адраджэнне» і фільтрацыйныя лагеры для беларусаў, застаўся ў Іркуцкай вобласці параненым, звольненым з войска і без «ветэранскіх» грошай.
https://nashaniva.com/407057
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407057
У Францыі пратэсты суправаджаюцца пагромамі і падпаламі. Затрымалі 1200 чалавек
Паводле МУС Францыі, на вуліцы 17 кастрычніка выйшлі каля 550 тысяч чалавек. У шэрагу гарадоў адбыліся сутыкненні з паліцыяй, гарэлі крамы і адміністрацыйныя будынкі.
https://nashaniva.com/407162
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407162