Усе дзеці Лукашэнкі. Падрабязнасці гучных гісторый і важныя пытанні да іх Нягледзячы на наяўнасць афіцыйнай жонкі, Лукашэнка пастаянна атачае сябе маладымі дзяўчатамі. З імі ён глядзіць хакей, танцуе на навагодніх балях і працуе на суботніках. З іншага боку, на афіцыйных мерапрыемствах кіраўнік Беларусі ўсяляк культывуе імідж узорнага сем’яніна. Разам з ім часта з’яўляюцца і трое яго сыноў. Але ці з’яўляюцца Віктар, Дзмітрый і Мікалай адзінымі дзецьмі Лукашэнкі? У нашым відэа мы раскажам біяграфіі людзей, якіх аб’ядноўвае адзін цікавы факт. У розны час і ў розных крыніцах яны фігуравалі ў якасці таямнічых наследнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Наколькі можна давяраць гэтым гісторыям і як наогул склаўся лёс меркаваных дзяцей кіраўніка Беларусі? https://youtu.be/HvTIqkvpdzQ