У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам Яшчэ ў 2020 годзе Алег Маісееў ездзіў разам са Святланай Ціханоўскай і быў яе даверанай асобай. Пазней ён абвінавачваў яе атачэнне ў прысваенні дэмакратычнага лідарства і зблізіўся з апанентамі Офіса. Маісееў удзельнічаў у эфірах з Валерыем Цапкалам і Дзмітрыем Балкунцом і падтрымліваў кола, блізкае да тэлеграм-канала «Штаб Аношка», які займаецца дыскрэдытацыяй апазіцыйных дзеячаў. https://nashaniva.com/406877 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406877